Cустрэча, прысвечаная Дню беларускай пiсьменнасцi, якая была арганiзавана ў Пiнскiм педагагiчным каледжы

"Мова родная-скарб мой", - такiмi радкамi занатавана сустрэча, прысвечаная Дню беларускай пiсьменнасцi, якая была арганiзавана ў Пiнскiм педагагiчным каледжы ў панядзелак, 8 верасня. Навучэнцы каледжа пранiкнена чыталi лепшыя радкi пра мову, родны край. Да іх далучылася пiнская паэтэса Людмiла Шкледа, кампазiтар-спявак Вiктар Мяцельскі. Разам разважалi аб ролi беларускай мовы для фармiравання густу, культуры, нацыянальнай iдэнтычнасцi, беларускай дзяржаунасцi. Як выснова мерапрыемства- "Родная мова-неацэнны скарб, якi моладзь сваiмi ведамi, творчасцю будзе не толькi зберагаць i развiваць, а таксама ганарыцца i перадаваць наступным пакаленням".