Пінская гарадская арганізацыя беларускага саюза жанчын разам з модаддзю педагагічнага каледжа чытала творы беларускіх аўтараў

Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. Добра ўсведамляючы сэнс папярэджання У.Караткевіча, сёння, напярэдадні Дня роднай мовы, Пінская гарадская арганізацыя беларускага саюза жанчын разам з модаддзю педагагічнага каледжа чытала творы беларускіх аўтараў. Кожны радок быў пранізаны любоўю і павагай да Радзімы, маці, жанчыны. Прыемна зазначыць, што моладзь праранавала: у Год беларускай жанчыны штомесячна ладзіць такія імпрэзы. А тонкіх, пранікненых радкоў, прысвечаных жанчыне, ў беларускіх аўтараў безліч. Каб не згубіць святое штосьці - будзем разам шанаваць сваю мову.