Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў каледжы прайшла акцыя “Гавары са мной па-беларуску!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Мэта акцыі - папулярызацыя беларускай мовы. Арганізатары акцыі (гр. Ш-31) пазнаёмілі навучэнцаў каледжа з гісторыяй узнікнення свята, расказалі пра сучасны стан беларускай мовы і заклікалі паважаць і шанаваць родную мову.