140 год з дня нараджэння Якуба Коласа

3 лістапада споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, прыгожага лінгвіста і фалькларыста Якуба Коласа. Менавіта ў гэты дзень, у гонар юбілейнай даты, бібліятэкар каледжа А. М. Гарачова сумесна з групай З-11 правялі літаратурна-музычную гасцёўню "Муза Якуба Коласа". Падчас сустрэчы гучалі творы знакамітага беларускага паэта, а таксама песні, у аснове якіх ляжаць вершы Якуба Коласа. Навучэнцы ўспомнілі асноўныя этапы біяграфіі паэта. Лёс падараваў Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу сустрэчу, знаёмства, каханне з адзінай жанчынай, якая на ўсё астатняе жыццё стала ягонай зоркай, натхненнем, спадзяваннем, шчасцем. “Мой добры друг, мая святыня”, - так хораша гаварыў Якуб Колас пра сваю жонку Марыю Дзмітрыеўну.

Таксама для навучэнцаў першага курса была праведзена віктарына аб жыцці і творчасці беларускага класіка. Пераможцам стала навучэнка групы Д-11 Кішкевіч Ксенія.