Міжнародны дзень роднай мовы

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў каледжы прайшла  акцыя “Гавары са мной па-беларуску!” Арганізатары акцыі (гр. Ш-21) пазнаёмілі навучэнцаў каледжа з гісторыяй узнікнення свята, расказалі пра сучасны стан беларускай мовы, а таксама паведамілі, чаму родную мову называюць самай мілагучнай, багатай, песеннай і старажытнай.