Дзень беларускага пісьменства

5 верасня навучэнцы гр. З-11 правялі мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Удзельнікі свята пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення беларускага кнігадрукавання, прыгадалі славутых асветнікаў краіны, звярнуліся да культурнай і духоўнай спадчыны Добрушчыны. Падчас мерапрыемства прагучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў - М.Башлакова, П.Пранузы, Ю.Свіркі. Песні ў выкананні Д.Харужай, М.Якімовіч, В.Піліпцэвіч, А.Міхалюк, П.Саўчук дапамаглі стварыць святочную атмасферу. Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму значнай падзеяй культурнага жыцця каледжа.