Адзіная куратарская гадзіна "Вольная птушка з Палесся", прымеркаваная да 75-годдзя з дня нараджэння Я. Янішчыц

 

13 лістапада ў каледжы  прайшла адзіная куратарская гадзіна "Вольная птушка з Палесся", прымеркаваная да 75-годдзя з дня нараджэння Я. Янішчыц. Навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй славутай зямлячкі, далучыліся да высокай паэзіі таленавітай творцы. На куратарскай гадзіне прагучалі вершы Я.Янішчыц у выкананні майстроў слова А.Дуброўскай, А.Новіка, Т.Ружаўскай, а таксама песні, пакладзеныя на словы паэтэсы, у выкананні  беларускіх спевакоў Т.Беланогай і У.Правалінскага.