“Гавары са мной па-беларуску”

18 лютага навучэнцы гр. Ш-21 правялі акцыю “Гавары са мной па-беларуску”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмілі навучэнцаў груп новага набору з гісторыяй узнікнення свята,  паведамілі пра ўнікальнасць беларускай мовы, а таксама прапанавалі праверыць сваё веданне роднай мовы.