Размаўляем па-беларуску

       Каб ведаць беларускую мову, на ёй трэба размаўляць. 15.12.2016 года ў групах Ш-31, Ш-32, Ш-41, Ш-42 інфармацыйная гадзіна праводзілася на беларускай мове. Актуальную інфармцыю падрыхтавалі навучэнцы групы Ш-32 і паведамілі яе ў іншых групах. Павышаць узровень валодання беларускай мовай асабліва важна для груп школьнага аддзялення, таму што ў хуткім часе трэці курс пойдзе на практыку “Пробныя ўрокі”, а чацвёрты – на практыку “Праддыпломная”. Інфармацыйныя гадзіны на беларускай мове – гэта адзін з крокаў для ўдасканалення валоданнем роднай мовай.