Віншаванне з Міжнародным жаночым днём!

Дарагія жанчыны!

Ад усяго сэрца віншуем Вас з першым вясновым святам - Міжнародным жаночым днём!

Гэтае выдатнае вясновае свята ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца з асаблівай цеплынёй. Яно ўвасабляе сабою вялікую любоў і павагу, пяшчоту і трапяткое стаўленне мужчын да выдатнай паловы чалавецтва.

Ва ўсе часы жанчына была і застаецца сімвалам прыгажосці і дабрыні, цяпла і чуласці, міласэрнасці і справядлівасці. Ваша падтрымка і разуменне натхняюць мужчын на стварэнне, усяляюць мужнасць і волю.

Жанчына з'яўляецца не толькі захавальніцай сямейнага цяпла, але і прымае актыўны ўдзел у станаўленні і развіцці нашай краіны, дамагаецца поспехаў  у грамадска-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай дзейнасці і культурным жыцці грамадства.

Мілыя жанчыны, у гэты дзень жадаем выказаць словы шчырай удзячнасці за Вашае жаданне спалучаць высокі прафесіяналізм і адказнасць з жаноцкасцю і абаяннем.

Прыміце шчырыя пажаданні шчасця, поспехаў, дабрабыту, прыгажосці, як мага больш дабрыні і ўсмешак, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і прафесійнага прызнання! Будзьце заўсёды прыгожымі, абаяльнымі і непаўторнымі.

Шчасця, здароўя і дабрабыту!

З павагай, Пінскі каледж

УА «БрДУ ім. А. С. Пушкіна»